Крамка
Кніжнага Выраю

На гэтай старонцы можна набыць кнігі, выдадзеныя Кніжным Выраем. Пакуль гэта некалькі перакладаў дзіцячых кніг на беларускую мову.

Вокладка кнігі «Анатомія Кея» па-беларуску
Мяккая вокладка · 400 старонак · чорна-белыя ілюстрацыі
Non fiction для дзяцей (і дарослых)

«Анатомія Кея» па-беларуску

Сусветны бэстселер пра чалавечае цела ад былога медыка і пісьменніка Адама Кея з мільёнам прададзеных асобнікаў па ўсім свеце. Кніга поўная гумару пра мозг, сэрца, косці, бактэрыі і ўсё тое, пра што дзеці сапраўды хочуць ведаць, але не заўжды наважваюцца спытаць.

Пераклад на беларускую мову зроблены прафесійнай камандай у складзе перакладчыцы, рэдактаркі і карэктаркі. Для дакладнасці былі выкарыстаныя слоўнікі анатамічнай і медыцынскай тэрміналогіі. Дарэчы, невялікі слоўнічак можна знайсці і напрыканцы кнігі.

8–14 гадоў ідэальна 14+ заліпальна дарослым таксама зойдзе
70 zł + дастаўка
Набыць кнігу
Вокладка коміксу «Трымайся, Трусік!»
Цвёрдая вокладка · 180 старонак · каляровыя ілюстрацыі
Комікс пра сяброўства

«Трымайся, Трусік!»

Гісторыя пра нечаканую сяброўства Ваўка і палахлівага Трусіка, якіх лёс кідае ў падарожжа поўнае прыгод. Трусіку трэба прымаць лекі, бо ён хворы на анкалогію. Тэма хваробы раскрыта далікатна, з лёгкім гумарам, як у добрай тэрапеўтычнай казцы.

Больш за 180 старонак яскравых ілюстрацый, шчырых жартаў і крышачку філасофіі. Гэта кніга, якая размаўляе з дзецьмі пра складанае, робячы яго не страшным.

тэрапеўтычная казка 180+ старонак інклюзіўная літаратура
80 zł + дастаўка
Набыць комікс
Не толькі ў нас

Дзе яшчэ можна набыць нашыя кнігі

Нашыя кнігі прадаюцца ў розных крамах, краінах і прасторах:

КнігаўкаВаршава, дастаўка па ўсім свеце
Адкрыць →
GutenbergКракаў, дастаўка па ўсім свеце
Адкрыць →
ГартайкаЛітва
Instagram →
Кніжная нараВісбадэн, Германія
Адкрыць →
nook.bookУроцлаў
Instagram →
Kirmashанлайн-крама
Адкрыць →
BukinistkaВаршава, анлайн-крама
Адкрыць →
ЛітаркаЗША, анлайн-крама
Адкрыць →
Каб замовіць з дастаўкай у Беларусь, пішыце, калі ласка, на knizny.vyraj@gmail.com.

Што іншыя кажуць пра нашыя кнігі

Пра нас

Хто мы

Кніжны Вырай — культурніцкая арганізацыя, заснаваная беларускімі эмігранткамі ў Кракаве. У нас няма вялікіх спонсараў за спінай, але ёсць вялікая мара — рабіць добрыя кнігі дасяжнымі на беларускай мове.

Перакладаем

Цікавыя кнігі, якіх дагэтуль не існавала па-беларуску, і рыхтуем іх да друку разам з перакладчыцамі, рэдактаркамі і карэктаркамі.

Збіраем бібліятэку

Ствараем беларускую бібліятэку ў Кракаве. Кніжкі знаходзяцца ў беларускай Прасторы і ў бібліятэцы Кракаў.

Ладзім падзеі

Чытанкі, кніжныя клубы, аўтарскія сустрэчы і фестываль беларускай дзіцячай кнігі.

Больш пра нашу дзейнасць →